https://marketingdirect.lu/meilleures-pratiques-de-marketing-de-contenu-exemples-de-grandes-marques/


ЗАРАЗ ПРЫЙШОЎ ЧАС ПАДУМАЦЬ ПРА ВЫБАР СЛУШНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ ДЛЯ ДАСЯГНЕННЯ МЭТ: ЯК ПАЎПЛЫВАЦЬ НА НАШУ МЭТАВУЮ АЎДЫТОРЫЮ, МАБІЛІЗАВАЦЬ ПРЫХІЛЬНІКАЎ І Ў ТОЙ ЖА ЧАС НЕЙТРАЛІЗАВАЦЬ НАШЫХ АПАНЕНТАЎ.
Давайце пацікавімся, чаму людзі змяняюць пагляды? Адказ на гэта вырашальнае пытанне не павінен быць спрэчным. Нягледзячы на тое, што мы далёкія ад вычэрпнага адказу, некаторыя праведзеныя ў кагнітыўнай навуцы даследавання могуць дапамагчы нам лепш зразумець, якія дзеянні будуць больш эфектыўнымі?
Калі мы сутыкаемся з інфармацыяй, што супярэчыць нашым перакананням, нам уласціва адкідаць інфармацыю ці трактаваць яе так, каб мы змаглі застацца пры іх. У кагнітыўных механізмах захаванні перакананняў утоена так шмат патэнцыялу, што перакананне людзей, пагляды якіх моцна ці нават крыху супярэчаць нашым, можа здацца нам чымсьці нерэальным, таму нам лепш «падзяліцца сваімі паглядамі пра патрэбу дзеянняў і паўплываць на тых, хто яшчэ зусім не вызначыўся».
Адным словам, для хуткага і масавага залучэння прыхільнікаў нам трэба зрабіць наступнае:
Звярніце ўвагу на тое, што ўсе вышэйпералічаныя дзеянні засноўваюцца на камунікацыі. Эфектыўная камунікацыя — гэта ваш ключ да змены ўспрымання і дасягнення якой-небудзь змены ў грамадстве. Давайце пагаворым пра камунікацыю ў мэтах адвакацыі і ўбачым, чаму менавіта яна іграе такую важную ролю.
Камунікацыя для мэт адвакацыі не такая ж, як і агульная камунікацыя — рассыланні, матэрыялы па зборы сродкаў ці агульная інфармацыя пра вашу працу. Вызначае камунікацыю ў мэтах адвакацыі то, што яна засяроджвае ўвагу на ўплыве на пэўную аўдыторыю і выкарыстанне пэўнага паведамлення для змен у палітыку ці яе практычным увасабленні. Звычайна паспяховая камунікацыя ў мэтах адвакацыі патрабуе пастаноўкі выразных заданняў, ведаў мэтавай аўдыторыі, зразумелай для яе мовы і кароткага, пэўнага і дарэчнага зместу.
Да прыкладу, мы можам падрыхтаваць:
Праблемы камунікацыі мы падрабязна разгледзім пазней, а цяпер я пералічу інструменты эфектыўнай кампаніі па камунікацыі, якая складаецца з найболей карысных метадаў сувязі з шырокай аўдыторыяй і мабілізацыі іх для дзеянняў. Існуюць такія спосабы камунікацыі:
Зараз давайце коратка пагаворым пра іншы метад уплыву пад назвай «лабіяванне».
Тэрмін «лабіяванне» апісвае наўпростыя спробы паўплываць на палітыкаў, урадоўцаў ці іншых уплывовых асоб з дапамогай асабістых інтэрв'ю і перакананняў. Лобі — гэта група, арганізацыя ці асацыяцыя, што спрабуе паўплываць на заканадаўчыя органы ці іншых урадоўцаў у карысць пэўнай справы. Калі вы пачынаеце працу над новай ініцыятывай адвакацыі, некалі наступіць момант, калі вам трэба будзе арганізаваць сустрэчу для лабістаў з асобай ці арганізацыяй, якую вы не ведаеце. Патэлефануеце ім ці іх адміністратару/сакратару і коратка раскажыце, хто вы, чым займаецца ваша арганізацыя, і чаму вы хочаце арганізаваць сустрэчу з ім. Калі вам адразу ж прызначаюць сустрэчу — віншую! Зараз засталося да яе падрыхтавацца. Праводзячы перамовы і выкладаючы сваю пазіцыю, кажыце выразна, ведайце, чаго вы хаціце, і вывучыце пагляды людзей, якіх вы будзеце лабіяваць.